Князь ІгарАляксандр Барадзін
опера ў 2-х дзеях з пралогам і эпілогам
Лібрэта – Аляксандр Барадзін паводле паэмы "Слова аб паходзе Ігаравым"
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў
Сцэнічная версія і пастаноўка – народны артыст Расіі Юрый Аляксандраў (Санкт-Пецярбург)

|
Афіша |
Кароткі змест
Князь Ігар
Князь Ігар
Дзеянне адбываецца ў 1185 годзе.
Пралог
У Пуціўле на плошчы дружына князя Ігара рыхтуецца да паходу супраць полаўцаў. Народ і баяры праслаўляюць князя Ігара і яго сына Уладзіміра:
Солнцу красному слава!
Слава князю Игорю!
Младу Володимиру слава!
С Дона великого до лукоморья
Слава звенит по степям половецким!
И на Дунай-реке славу поют вам девицы!
Льется их голос от моря до Киева,
Храбрым дружинам слава!..
Ігар расчулена слухае праслаўленне і абяцае абараніць радзіму. Ён кажа, што б'ецца не за скарбы, а за рускую зямлю і рускі народ.
У гэты момант пачынаецца сонечнае зацьменне. Наступае цемра. Натоўп спалохана пытае: што гэта значыць? Цьмее сонца... Народ бачыць у гэтым ліхое прадвесце і моліць князя:
Окутал землю ужасный мрак, настала ночь,
Ох, не ходить бы в поход тебе, князь!
Подожди дома, подожди еще, князь!
Але Ігар непахісны, яго не страшаць благія прадвесці. Айчыну неабходна абараніць. Трэба выступаць у паход.
Идем за правое мы дело,
За великую родину Русь,
Ужель нам без боя воротиться?!
И путь открыть врагу?
Яго рашучасць усяляе адвагу ў сэрцы маладушных. Толькі два гудочніка, Скула і Ярошка, цішком хаваюцца. У палку Ігара іх чакаюць бітвы, небяспек і, мабыць, смерць. Яны шукаюць новага гаспадара:
Пойдем, поищем службы по себе,
К Володимиру Ярославичу, князю Галицкому.
Сытно, пьяно и целы будем!
Скамарохі кідаюць зброю і накіроўваюцца да дому Галіцкага.
Ігар, перад тым, як адправіцца ў дарогу на чале сваёй дружыны, з цяжкім сэрцам развітваецца з жонкай Яраслаўнай. Слёзы засцілаюць вочы княгіні, яна моліць мужа адмовіцца ад паходу, яе хвалююць жудасныя прадчуванні.
Але і маленні жонкі не могуць пахіснуць Ігара. Ён даручае Яраслаўну яе брату князю Галіцкаму, які не скупіцца на абяцанні. Бо ён усім абавязаны Ігару. Калі бацька выгнаў Галіцкага з дому і ён прыйшоў у Пуціўль як бедны вандроўца, Ігар даў яму зброю, грошы, уладу, вярнуў яго вотчыну. Як не заплаціць падзякай за яго дабрадзейнасць!..
Свяшчэннік благаслаўляе сцяг воінаў, якія ідуць у паход. Народ славіць Ігара і яго дружыну.
Дзея першая
Карціна першая
У двары князя Галіцкага гуляе п'яная набрыдзь, тут жа Скула і Ярошка. Ад іх песні дрыжыць усё навокал.
Шалапутнаму князю падабаецца гэта песня, ён спагадліва глядзіць на п'янюг, якія сабраліся ў яго. Галіцкі адкрыта заяўляе: "Я б княжыў не так, як Ігар! Дзевак пацалункі, балі і забавы – вось, што мне трэба! Калі вы абераце мяне князем у Пуціўле, то не раскаецеся..."
Ён так разахвоціўся, што ўжо бачыць сябе князем на Пуціўле. Яраслаўну ж ён вырашае адправіць у манастыр.
Адурманеныя віном госці ўхваляюць ганебныя планы Галіцкага. Тым часам у церам забягаюць перапалоханыя дзяўчыны, якія просяць у князя абароны: яго слугі выкралі іх сяброўку.
Звяртацца да Галіцкага за абаронай! Горш нельга было і прыдумаць! Выкрадальнікі дзяўчыны стараліся як раз для Галіцкага. На думку князя, гэта – вялікі гонар: яна ж будзе жыць у яго як свавольная наложніца. Дарэмныя маленні дзяўчын. Князь груба праганяе іх. Толькі Скула трохі спужаўся: хаця Ігара і няма дома, аднак і ў жонкі князя рука таксама крэпкая. Але хутка яго сумненні развявае віно, якое ў дастатку цячэ з бочак гаспадара.
Карціна другая
Яраслаўна разам са сваімі пакаёўкамі сядзіць за вышываннем, але работа не спорыцца: княгіню мучыць трывога за мужа і пасынка, якія дзесьці далёка ваююць.
Прыходзіць старая мамка Яраслаўны і паведамляе ёй, што на дварэ чакаюць жанчыны, якія прыйшлі са скаргай і просяць дазвалення ўвайсці. Княгіня выслухоўвае жанчын і даведваецца, што гаворка ідзе пра выкраданне дзяўчыны, але імя таго, хто гэта зрабіў, жанчыны адважваюцца назваць толькі пасля доўгіх угаворванняў: выкрадзеная дзяўчына замкнёна ў князя Галіцкага. З аповяду жанчын высвятляецца, што з тых часоў, як Ігар пакінуў горад, Галіцкі трымае жыхароў у пастаянным страху, праследуе жанчын і дзяўчын. Яго п'яныя саўдзельнікі падпальваюць хаты, грабяць безабаронных жыхароў, выкрадаюць самых прыгожых дзяўчын.
У гэты момант у церам уваходзіць Галіцкі. Ужо першыя яго словы грубыя: "Што ты трымаеш раду са смердамі подлымі! Прагані іх!" Жанчыны ў страхе ўцякаюць. Брат і сястра – Галіцкі і Яраслаўна – стаяць тварам да твару. Яраслаўна заклікае князя Галіцкага да адказу. Але той толькі паціскае плячамі. Паводзіны яго становяцца ўсё больш абуральнымі, пакуль, нарэшце, Яраслаўна не заяўляе яму, што паведае аб усім Ігару. Тут і адкрываецца нізкая натура Галіцкага. "Я нікога не баюся, – кажа ён, – бо ўлада амаль што ў мяне ў руках! Варта мне толькі кіўнуць, і народ пасадзіць мяне на трон: гэтыя п'яныя смерды, гэтыя халопы ногі мне цалуюць са слязамі, – выхваляецца Галіцкі і дадае: – Калі я сяду княжыць, то за ўсё заплачу табе, сястрыца".
Але калі Галіцкі бачыць абурэнне сястры, ён змяняе тон: "Усё гэта толькі жарт! Я толькі жадаў, каб ад гневу зачырванеўся твой твар". І зноў пачынае абражаць сястру: "Такая прыгажуня ўжо, пэўна, не праводзіць дні і ночы адна; ужо, пэўна, знайшоўся хто-небудзь суцешыць яе ў адзіноце!"
На гэта жонка Ігара з абурэннем адказвае:
Да ты забыл, что я – княгиня!
Что князем власть мне здесь дана!
Да я велю тебя отправить под верною охраной
К отцу в Галич, на поруки!
Пусть ведается он с тобой!
Галіцкі крыху спужаўся: "Добра, добра, адпушчу дзяўчыну". Але тут жа бессаромна дадае: "А заўтра завяду іншую".
Як толькі Галіцкі адыходзіць, у цераме з’яўляюцца баяры. Яны прыносяць сумныя весткі, што руская раць разбіта, а Ігар разам з сынам – у хана ў палоне.
Яраслаўна бяссільна падае ў крэсла, старая мамка спяшаецца ёй на дапамогу. Але княгіня хутка перасільвае сябе. Ігар у палоне! Зараз яна павінна выратаваць радзіму і народ!
Ханскае войска, якое ўсё руйнуе і спустошвае на сваім шляху, ужо стаіць пад сценамі Пуціўля. Чутны звон, у вокнах – чырвоныя водбліскі пажараў, гэта полаўцы паляць вёскі вакол горада.
Баяры цвёрда стаяць на баку Яраслаўны. Усе мужчыны павінны ўзяцца за зброю і разам абараняць Пуціўль.
Дзея другая
Палавецкі стан.
Адпачываючы на ложы, Канчакоўна, дачка палавецкага хана, любуецца танцам палавецкіх дзяўчын.
Ноч спускаецца на зямлю. Варта робіць абход стана. Усе ідуць адпачываць. З'яўляецца сын Ігара, Уладзімір, і са смуткам глядзіць на шацёр Канчакоўны, кліча яе словамі кахання.
Уваход у шацёр адкрываецца, паказваецца Канчакоўна, яна спяшаецца да юнака. Іх вусны зліваюцца ў пацалунку. Але набліжаецца Ігар, і дачка хана з палонным хаваюцца ў сваіх шатрах. Маладым закаханым палавецкая ноч здаецца чароўнай. Але князю, які пакутуе ў няволі, вечар прыносіць толькі смутак і тугу:
Ни сна, ни отдыха измученной душе,
Мне ночь не шлет отрады и забвенья.
Все прошлое я вновь переживаю
Один в тиши ночной.
…
О, дайте, дайте мне свободу,
Я свой позор сумею искупить,
Спасу я честь свою и славу,
Я Русь от недругов спасу!
Да князя падыходзіць палавецкі воін Аўлур і прапануе яму ўцячы. Аўлур ужо даўно прыняў хрысціянства, і сэрца вабіць яго не да хана-язычніка, а да праваслаўных рускіх. Палонны князь спачатку гоніць Аўлура, яму нудна нават думаць пра ўцёкі, але доказы Аўлура вельмі грунтоўныя: "Ты павінен бегчы не для сябе, а для Русі".
І думка пра ўцёкі авалодвае Ігарам. Ён бачыць, што іншага шляху няма. Але яго сумненні ўсё яшчэ не рассеяліся. Ён не жадае падмануць давер хана, які даў яму ў палавецкім стане поўную свабоду.
"Клятва, якую ты даў народу і Русі, – адказвае Аўлур, – больш моцная і святая, чым падзяка палоннага свайму турэмшчыку".
Аўлур адыходзіць, ведаючы, што надзея і прага да свабоды апанавалі душу палоннага князя.
Вяртаецца з палявання хан Канчак. З павагай і даверам размаўляе ён з Ігарам, прапануючы яму сваё сяброўства і саюз. Назіраючы за тым, як сумуе князь, Канчак прапануе яму і свой шацёр, і каня, і меч, і выдатную палонніцу.
Але Ігару не патрэбныя ні конь, ні меч, ні прыгажуні-рабыні. Ён просіць толькі аддаць яму свабоду. Але Ігар не ўтойвае і таго, што калі ён зноў стане вольным, то будзе не саюзнікам хану, а яго смяротным ворагам.
Гэта шчырасць не адштурхоўвае хана. Наадварот, ён паважае мужнасць і шчырасць палоннага князя.
Стан зноў ажыўляецца. З'яўляюцца спевакі і танцоры. Але і музыка не можа развеяць сум Ігара.
Шацёр палоннага Ігара...
Уладзімір спіць, але Ігар не дрэмле: яго апанавалі думы пра родную краіну і пра сваё вызваленне.
У шацёр пракрадаецца Аўлур: "Рыхтуйся! цяпер шлях вольны... Уся варта надта п'яная... На тым баку ракі, з асядланымі канямі, я буду чакаць цябе і княжыча. Апоўначы ты пачуеш рэзкі свіст. Гэта знак таго, што прыйшоў час бегчы. Бясшумна пераплывіце раку і зараз жа па конях!"
Уначы князь канчаткова вырашае бегчы. Ён згаджаецца з планам Аўлура і пачынае рыхтавацца да ўцёкаў.
Але Канчакоўна даведваецца аб уцёках каханага. Яна забягае ў шацёр палонных і кідаецца ў абдымкі да Уладзіміра. Яна моліць яго застацца.
У шацёр уваходзіць Ігар. Ён адразу ж заўважае, што ў душы сына адбываецца барацьба паміж каханнем і вернасцю радзіме і свайму народу.
Ігар у абурэнні ўсклікае: "Што бачу я? Ты жадаеш здрадзіць мне і майму народу?.. Ты стаў рабом жанчыны?!"
Канчакоўна на каленях моліць Уладзіміра: "Застанься са мной". Але бацька хапае сына за руку і цягне яго за сабой да выйсця з шатра. Княжыч абарочваецца і просіць у дзяўчыны толькі адзін развітальны пацалунак. Але Канчакоўна кідаецца да барабана і падымае на ногі ўвесь стан. Ігар павінен ратавацца. Уладзімір ужо не можа ісці за ім.
Шацёр напаўняецца ўзброенымі полаўцамі. Дзяўчына сваім целам абараняе любага.
Вестка пра ўцёкі даходзіць да Канчака. Хан вялікадушны: "Ён быў мне сябар, – кажа ён, – і быў годны мяне... Ён уцёк, і я скажу: гэта было мудра".
І потым прымае рашэнне: нядбайная варта будзе пакарана. Князь жа Уладзімір няхай возьме шлюб з Канчакоўнай.
Эпілог
У Пуціўлі на гарадской сцяне Яраслаўна, галосячы, горка плача. Яна звяртаецца да ветра, да Дняпра, да сонца, пытаецца ў іх, дзе ж Ігар.
Набліжаецца натоўп. Бяздомныя людзі, якія нясуць на спіне свае няхітрыя пажыткі, адразу ж бяруцца за прылады і прымаюцца будаваць новае жыллё, замест спаленага.
Горкія словы вырываюцца з вуснаў княгіні: "Спусташэнне паўсюль, спусцелае жыллё, выпаленыя паселішчы, дзе раней шчасліва жылі людзі! Вясёлая песня стала плачам!"
Але раптам голас яе ажыўляецца. Яна заўважае ўдалечыні двух коннікаў. Хто яны? Ці разведчыкі ворага, за якімі ідзе ханскае войска? Сябры ці сваякі, якія спяшаюцца на дапамогу?
Коннікі ўжо дасягнулі сцен горада.
"Ігар!" – усклікае Яраслаўна і імчыцца насустрач мужу. Праз імгненне яны, шчаслівыя, абдымаюць адзін аднаго. Усе накіроўваюцца ў палац княжны.
Скамарохі Скула і Ярошка яшчэ не ведаюць пра прыбыццё Ігара. Яны і цяпер спяваюць песенку, вывучаную на падворках у Галіцкага, у якой высмейваецца князь. Але, ўбачыўшы Ігара, змаўкаюць і кідаюцца да званіцы, каб паведаміць народу радасную вестку і, хто ведае, быць можа, выратаваць сваё жыццё. На звон збіраецца народ, і гэта ледзь не каштуе жыцця абодвум лайдакам. Калі б не абарона варты, то абураныя пуціўляне не пашкадавалі б іх.
З радасці Ігар прабачае Скулу і Ярошку. Народ велічае князя Ігара.

Мастак-пастаноўшчык – Людміла Ганчарова
Мастак па касцюмах – Элеанора Грыгарук
Хормайстар – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч
Харэаграфія – Міхаіл Фокін
Балетмайстар-пастаноўшчык – Павел Сталінскі
Дырыжоры – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, Вячаслаў Воліч
Выконваецца на рускай мове
Працягласць – 3 гадзіны з адным антрактам
Прэм’ера – 13 ліпеня 1996 года