• Галоўная
  • Карта сайта
  • Пошук
  • Кантакты

79-ы тэатральны сезон


Паведамленне
  • Абранае прадстаўленне не існуе!

II МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ “УЛАДЗІМІР СПІВАКОЎ ЗАПРАШАЕ”

Гала-концерт "Звезды мировой оперной сцены"

| Афіша | Кароткі змест
20 красавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё II міжнароднага фестиваля «Уладзімір Співакоў запрашае» - грандыёзны оперны гала-канцэрт “Зоркі сусветнай опернай сцэны” з удзелам лепшых салістаў-вакалістаў Еўропы і СНД у суправаджэнні Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР маэстра Уладзіміра Співакова.

У выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў – знакамітага італьянскага тэнара, вучня Лучана Павароцці, саліста оперных тэатраў Рыма, Балон’і і Генуі Івана Магры, вядучай салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі Ганны Аглатавай (сапрана), беларускага баса Анатоля Сіўко, які выступае на лепшых еўрапейскіх оперных сцэнах, і Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі прагучаць жамчужыны сусветнай музычнай класікі – бессмяротныя арыі і аркестровыя фрагменты з опер В.А. Моцарта, Дж. Вердзі, Ш. Гуно, Ж. Бізэ.