| Дэлегацыя з Туркменістана | | Друк | |
|
24 студзеня 2010 года Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь наведаў міністр культуры і тэлерадыёвяшчання Туркменістана Гулмурат Мурадаў.
Візіт адбыўся ў рамках праграмы знаходжання ў Беларусі членаў Кабінета міністраў Туркменістана, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы афіцыйнага візіту прэзідэнта Туркменістана ў Рэспубліку Беларусь. Да ўвагі гасцей была прапанавана опера "Алека" Сяргея Рахманінава. 29 студзеня 2010 года балет "Рамэо і Джульета" Сяргея Пракоф’ева наведала дэлегацыя Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы на чале з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Паўлавічам Барадзіным. Госці высока ацанілі выканальніцкі ўзровень артыстаў, а таксама магчымасці рэканструяванай сцэны беларускага тэатра оперы і балета. |



