| Аб капэле | | Друк | |
|
Творчы калектыў "Беларуская Капэла" быў заснаваны ў маі 1992 года. З верасня 2003 года ўваходзіць у састаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Тэрмін "капэла" трактуецца як музычны калектыў, у склад якога уваходзяць музыканты (аркестр і салісты) і спевакі (хор і салісты), і нават артысты балета. Як узор былі ўзятыя капэлы беларускай арыстакратыі XVIII стагоддзя, буйнейшыя з якіх (Нясвіжская – князёў Радзівілаў, Слонімская – князя Міхала Казіміра Агінскага, Гродненская – графа Антонія Цізенгаўза, Ружанская – князёў Сапег) э’яўляліся центрамі культуры еўрапейскага ўзроўню. Творчы калектыў "Беларуская Капэла" з’яўляецца навукова-даследчым цэнтрам па збору, вывучэнню і сістэматызацыі помнікаў беларускай музычнай культуры, а таксама дырэкцыяй па падрыхтоўцы і правядзенню фестывальных праграм. Дзейнасць "Беларускай Капэлы" скіравана, перш за ўсё, на адраджэнне беларускай музычнай спадчыны академічных жанраў у сучасным прафесійным выканаўчым мастацтве Беларусі. Напрамкі выканальніцкай і навукова-даследчай дзейнасці Штогадовы фестываль "Адраджэнне беларускай капэлы", як правіла, праводзіцца ў канцы лістапада – пачатку снежня. Па традыцыі фестываль прысвячаецца пэўнаму музычнаму напрамку, напрыклад: барока, класіцызму, рамантызму, сучаснай музыцы, рэлігійнай музыцы; альбо творчасці асобных кампазітараў і г. д. У рамках штогадовага фестывалю праходзіць навуковая канферэнцыя (круглы стол, навуковыя чытанні) па праблемах адрадждэння айчыннай музычнай спадчыны. Для ўдзелу ў творчых праграмах "Беларускай Капэлы" запрашаюцца вядучыя айчынныя і замежныя выканаўцы, кампазітары і вучоныя. У фестывальных мерапрыемствах мінулых гадоў з поспехам выступілі госці з Аўстрыі, Азербайджана, Галандыі, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Фінляндыі. Сумесныя праекты Міжнародны штоагдовы фестываль "Фэст старасвецкай культуры ў Дудутках" – сумесна з фірмай "Дудуткі-тур" і выдавецтвам "Паліфакт". У рамках названай культурнай акцыі калектыў "Беларускай Капэлы" распрацоўвае і выпускае чарговы нотны зборнік серыі "Музыка старажытных сядзібаў" (серыя заснавана ў 1995 г.), ажыццяўляе падрыхтоўку і правядзенне канцэртнай праграмы-прэзентацыі дадзенага нотнага выдання, а таксама рыхтуе даклад (альбо паведамленне) для навуковай канферэнцыі. Праграмны цыкл "Музыка Літвы і Кароны" – у супрацоўніцтве з Інстытутам Польскім у Мінску. Праводзяцца канцэртныя праграмы і навуковыя канферэнцыі. Міжнародны штогадовы фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" у Магілёве – для конкурсу харавых калектываў і вакалістаў, які праводзіцца ў рамках фестываля, "Беларускай Капэлай" распрацаваны конкурсныя патрабаванні, якія дзейнічаюць і сёння. У 1999 годзе сумесна з Інстытутам Гётэ ў Мінску быў ажыццёўлены ўнікальны праект - пастаноўка оперы А.Г. Радзівіла "Фауст" (напісана ў 1820 г.) на лібрэта Ё.В. Гётэ. Пры непасрэдным удзеле Творчага калектыва "Беларуская Капэла" (канцэртныя выступленні, даклады і паведамленні даследніцкай праблематыкі на навуковых чытаннях) праходзяць: Віцебскі Міжнародны музычны фестываль імя І. Салерцінскага, Міжнародны фестываль імя Станіслава Манюшкі ў Кудова-Здруе (Польшча); Конкурс дзіцячых камерных ансамбляў імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Смаргоні; Фестываль камернай музыкі "Музы Нясвіжа" ў Нясвіжы; Рэспубліканскі музычны фестываль "Вакальная Акадэмія" ў Гомелі; абласны конкурс-свята імя Станіслава Манюшкі "Убельская ластаўка" ў Чэрвені і Убелі. |



