Галоўны дырыжор
Пласкіна Віктар
галоўны дырыжорЗаслужаны артыст Украіны
Лаўрэат ІІ Міжнароднага конкурсу дырыжораў ім. С. Турчака (Кіеў)
Скончыў Львоўскую дзяржаўную кансерваторыю ім. М. Лысенка ў 1993 годзе. Працаваў у Нацыянальным заслужаным акадэмічным сімфанічным аркестры Украіны, супрацоўнічае з усімі вядучымі украінскімі сімфанічнымі аркестрамі.
C 2000 па 2002 год узначальваў Нацыянальны оперны тэатр Сербіі (г. Новы Сад), у сезоне 2002-2003 – галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік сімфанічнага аркестра Днепрапятроўскай філармоніі, у сезоне 2004-2005 – галоўны дырыжор Крымскай дзяржаўнай філармоніі.
З кастрычніка 2007 года – галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Ажыццявіў пастаноўкі спектакляў: "Сельскі гонар" П. Масканьі, "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага (канцэртнае выкананне), "Трубадур" Дж. Вердзі, "Папялушка" С. Пракоф'ева, "Набука" Дж. Вердзі, "Тоска" Дж. Пучыні. Упершыню ў Беларусі прадставіў у канцэртных версіях оперу Дж. Вердзі "Макбет" і оперу – араторыю І. Стравінскага "Цар Эдып".
З сімфанічным аркестрам тэатра інтэрпрэтаваў: "Фантастычную сімфонію" op.14 Г. Берліоза, сімфонію №2 D dur Й. Брамса, сімфонію №3 d moll Г. Малера, сімфонію №5 e moll і сімфанічную паэму "Манфрэд" op.58 h moll П. Чайкоўскага, сімфоніі № 2 e moll, № 3 a moll і кантату "Вясна" op.20 С. Рахманінава.
У рэпертуары: "Чароўная флейта" В.А. Моцарта, "Аіда", "Травіята", "Набука" і "Трубадур" Дж. Вердзі, "Кармэн" Ж. Бізэ, "Багема", "Мадам Батэрфляй", "Флорыя Тоска" і "Турандот" Дж. Пучыні, "Сельскі гонар" П. Масканьі, "Пікавая дама", "Іаланта" і "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Князь Ігар" А. Барадзіна і інш., шэраг балетаў, творы кантатна-аратарыяльнага жанру, у тым ліку, "Рэквіем" Дж. Вердзі, "Хаваншчына" М. Мусаргскага.
Гастраляваў з тэатрам у Германіі (Моншау; у праграме "Трубадур", "Лебядзінае возера", канцэрт сімфанічнай музыкі), Іспаніі (Ла Пальма; у праграме Рэквіем В.А. Моцарта, канцэрт сімфанічнай музыкі), Галандыі і Бельгіі (Ратэрдам, Эйнтховен, Брэда, Гаага, Гент; у праграме "Трубадур").