• Галоўная
  • Карта сайта
  • Пошук
  • Кантакты

79-ы тэатральны сезон


Галоўны мастак

Касцючэнка Аляксандр Аляксандравіч

галоўны мастак

Нарадзіўся ў 1958 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 2001 год працаваў у тэатры оперы і балета на розных пасадах. З 2001 па 2008 год – галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага.
З лютага 2009 года – галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Ажыццяўляе стварэнне і выпуск мастацкага афармлення новых пастановак тэатра і капітальна ўзноўленых спектакляў, кіруе ўсімі мастакамі тэатра.

У 2012 годзе быў ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.