• Галоўная
  • Карта сайта
  • Пошук
  • Кантакты

78-ы тэатральны сезон


Падпіска







Дэлегацыя з Латвіі | Друк |
Сустрэча кіраўнікоў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Латвійскай оперы.
16 студзеня 2010 года адбыліся сустрэча і перагаворы генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Грыдзюшка Уладзіміра Паўлавіча з генеральным дырэктарам Нацыянальнай Латвійскай оперы Андрэасам Жагарсам.
З беларускага боку ў перагаворах таксама ўдзельнічалі намеснік генеральнага дырэктара тэатра оперы і балета Гедройц Валерый Карлавіч і памочнік генеральнага дырэктара тэатра Мухін Сяргей Юр'евіч. З латвійскага боку — кіраўнік аддзела міжнародных сувязей Нацыянальнай Латвійскай оперы Йохан Брайхольдс і педагог па вакале Нацыянальнай Латвійскай оперы Паола дзі Наполі.

Бакі дамовіліся:
  • пра запрашэнне беларускіх салістаў для ўдзелу ў новых тэатральных праектах Нацыянальнай Латвійскай оперы;
  • пра магчымасць паказу спектакляў Нацыянальнай Латвійскай оперы на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь;
  • пра ўдзел Латвійскага тэатра ў I Калядным оперным фестывалі, які адбудзецца ў Мінску ў снежні 2010 года. Латвійскі бок гатовы разгледзець магчымасць прыезду на мінскі фестываль дырыжораў і салістаў оперы, а таксама ўключыць у фестывальную праграму спектакль "Дон Жуан";
  • пра садзейнічанне ў накіраванні спецыялістаў па вакале Нацыянальнай Латвійскай оперы ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь для правядзення майстар-класаў.
Латвійскія госці пасля прагляду спектакля "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Солтана далі высокую адзнаку нацыянальнай беларускай оперы.

Беларускі бок выказаў падзяку кіраўніцтву латвійскага тэатра за садзейнічанне ва ўдзеле вядучай салісткі Саноры Вайцэ ў спектаклі "Травіята" Джузепе Вердзі і ў "Вялікім навагоднім балі ў Вялікім тэатры" ў беларускім тэатры. Была выказана агульная зацікаўленасць у прадаўжэнні і ўмацаванні творчых кантактаў паміж тэатрамі, стварэнні новых сумесных праектаў. Андрэас Жагарс запрасіў Уладзіміра Паўлавіча Грыдзюшка наведаць Нацыянальны Латвійскі тэатр оперы для азнаямлення з яго дзейнасцю і ўмацавання творчых кантактаў.