| | Друк | |
|
У мэтах узаемавыгаднага супрацоўніцтва для эфектыўнага развіцця і ўмацавання творчых сувязей паміж тэатрамі ў галіне балетнага, опернага і сімфанічнага мастацтва, устанаўлення сяброўскіх адносін паміж калектывамі, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь заключыў шэраг мемарандумаў аб супрацоўніцтве з найбуйнейшымі опернымі тэатрамі краін СНД і далёкага замежжа. Дадзеныя мемарандумы прадугледжваюць: арганізацыю гастрольнай дзейнасці калектываў; абмен салістамі і выканаўчымі калектывамі; сумесныя творчыя праекты па ажыццяўленню пастановак; правядзенне майстар-класаў вядучых спецыялістаў тэатральна-відовішчных устаноў; удзел у музычных конкурсах і фестывалях; супрацоўніцтва ў галіне абмену спецыялістамі; актыўны абмен інфармацыяй аб найбольш важных падзеях у музычным тэатальным жыцці абедзвюх краін. З 2010 года былі падпісаны мемарандумы аб двухбаковым супрацоўніцтве з наступнымі тэатрамі: Латвійская Нацыянальная Опера;Львоўскі Нацыянальны Акадэмічны Тэатр Оперы і Балета імя С.Крушальніцкай; Тбіліскі дзяржаўны тэатр оперы і балета імя З.Паліашвілі; Маскоўскі тэатр Новая Опера ім.Я.Ул.Колабава; Дзяржаўная Опера Прагі; Нацыянальны тэатр Брно; Славацкі Нацыянальны тэатр; Літоўскі Нацыянальны Тэатр Оперы і Балета; Новасібірскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета; Сафійскі Нацыянальны Тэатр Оперы і Балета; Маскоўскі акадэмічны Музычны тэатр імя народных артыстаў К.С.Станіслаўскага і Ул.І.Неміровіча-Данчанка; Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расіі; Нацыянальная опера “Эстонія”; Нацыянальны тэатр у Белградзе; Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета; Нацыянальная опера Украіны. |



