| Правілы наведвання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь | | Друк | |
|
1. Падчас наведвання тэатра гледачы павінны беражліва адносіцца да маёмасці тэатра, прытрымлівацца грамадскага парадку і правілаў проціпажарнай бяспекі. 2. Забараняецца:уваходзіць у залу для гледачоў пасля 3-га званка; уваходзіць у залу для гледачоў з кветкамі, вялікімі сумкамі, фотаапаратамі і відэакамерамі; праводзіць фота- і відэаздымкі спектакляў (канцэртаў);выкарыстоўваць мабільную сувязь падчас спетакля (канцэрта); уваходзіць у залу для гледачоў у верхняй і спартыўнай вопратцы; наведваць спектаклі (канцэрты) у нецвярозым стане; праносіць у залу для гледачоў напіткі і ежу; курыць у памяшканні тэатра. 3. Забараняецца ўваход у тэатр: - са зброяй (агнястрэльнай, халоднай, газавай); - з боепрыпасамі; - спецыяльнымі сродкамі (газавымі балончыкамі, электрашокавымі прыладамі, іскравымі разраднікамі і т.п.); - лёгкімі на загаранне рэчывамі. 3.1. У выпадку наяўнасці дазволу на трыманне і нашэнне вызначанага тыпу зброі, гэта зброя прад’яўляецца супрацоўнікам службы аховы тэатра для яе ўліку. 4. У выпадку знаходжання ў памяшканнях тэатра пакінутых рэчаў, аб знаходцы неабходна неадкладна паведаміць любому прадстаўніку адміністрацыі альбо аховы тэатра. Браць у рукі, разгортваць, ссоўваць з месца знойдзеныя рэчы ЗАБАРАНЯЕЦЦА! 5. Дзеці да 3-х гадоў на спектаклі (канцэрты) не дапускаюцца. 6. Дзеці старэйшыя за 3 гады дапускаюцца на дзённыя і вячэрнія спектаклі (канцэрты) у суправаджэнні дарослых і пры наяўнасці асобнага білета. 7. Білеты сапраўдныя адпаведна вызначанай у іх даце і часу. 8. Набытыя білеты звароту і абмену не падлягаюць. 9. Білет з выпраўленнямі лічыцца несапраўдным. 10. Адміністрацыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць білетаў, набытых з рук 11. Пры пакупцы білета для інвалідаў-калясачнікаў неабходна інфармаваць аб гэтым касіраў альбо адміністратараў тэатра. 12.Ветэраны і інваліды ўсіх катэгорый маюць права загадзя заказваць білеты на спектаклі (канцэрты) у касе тэатра па тэлефоне, з далейшым набыццём на працягу тыдня без чаргі. 13. У адпаведнасці з пунктам 2.1. гледачы, якія спазніліся да першага антракту павінны займаць свабодныя месцы толькі на бельэтажы і балконе незалежна ад месцаў, якія вызначаны ў білетах. 14. Кветкі і падарункі пакідаюць у старшага адміністратара. Уручэнне іх на сцэне ажыццяўляецца толькі работнікамі тэатра. 15. Тэатральныя буфеты адчыняюцца за час да пачатку спектакля і працуюць у антракце да 3-га званка. 16. Для зручнасці гледачоў у гардэроб тэатра прымаюцца парасоны (якія маюць спецыяльную пятлю), поліэтыленавыя пакеты. Абутак у пакетах, дарожныя сумкі і дыпламаты (пры прад’яўленні змесціва). 17. Ручная паклажа, за выключэннем мелкіх асабістых рэчаў (жаночых сумачак), сдаецца ў камеры хранення гардэроба тэатра. Жаночыя сумачкі, партфелі і іншыя асабістыя рэчы, якія дазволена ўносіць у тэатр, па патрабаванню супрацоўнікаў аховы неабходна прад’явіць у разгорнутым выглядзе. 18. За згублены нумарок на атрыманне пакінутай у гардэробе вопраткі, а таксама за нанесены маёмасці тэатра ўрон, глядач нясе грамадска-прававую адказнасць. 19. Рэчы, забытыя ў камеры захоўвання гардэроба і не запатрабаваныя гледачом пасля заканчэння спектакля (канцэрта), належаць дагляду службы аховы тэатра з прыцягненнем па меры неабходнасці спецыялістаў МУС і МНС. 20. Адміністрацыя тэатра пакідае за сабой права на замену аднаго спектакля (канцэрта) іншым. У выпадку замены ці адмены мерапрыемства білеты могуць быць звернуты ў касы тэатра да пачатку спектакля (канцэрта). |



