| Прэс-канферэнцыя, прысвечаная "Сільфідзе" | | Друк | |
|
15 сакавіка адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэм'еры балета "Сільфіда".
У камернай зале ім. Л.П.Александроўскай адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам народнага артыста СССР, прафесара Мікіты Аляксандравіча Далгушына, першага намесніка Генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пятровіча Рылаткі, народнага артыста Беларусі Юрыя Антонавіча Траяна, народнага артыста Беларусі Ігара Артамонава, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Людмілы Кудраўцавай, вядучых майстроў сцэны Марыны Вежнавец і Аляксандра Бутрымовіча. Далгушын М.А. расказаў журналістам пра гісторыю балета "Сільфіда" і працу над пастаноўкай спектакля на беларускай сцэне. Вядучыя майстры падзяліліся ўражаннямі ад працы над пастаноўкай. Таксама на прэс-канферэнцыі было адзначана, што супрацоўніцтва беларускага тэатра з вядомым пецярбургскім харэографам плануецца працягнуць у рамках наступных праектаў.
|













