| Музычныя вечары сакавіка | | Друк | |
|
У сакавіку ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца шэраг унікальных канцэртаў у рамках праекта "Музычныя вечары ў Вялікім".
9 сакавіка "Мелодыя – каханне" Арыі і дуэты з аперэт Ф. Легара, І. Кальмана, Ж. Афенбаха, К. Цэлера, неапалітанскія песні, музыка з кінафільмаў прагучаць у выкананні народнай артысткі Беларусі Наталлі Рудневай, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Ніны Шарубінай і Віктара Стральчэні, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і нацыянальных конкурсаў і фестываляў Алены Шведавай, Таццяны Кнутовіч, Таццяны Ціуновай, Таццяны Траццяк, Марыны Аксёнцавай, Марыны Ліхашэрст, Васіля Мінгалёва, Янаша Нялепы, Юрыя Балацько, Аляксандра Дрынеўскага. Партыя фартэпіяна – Юлія Шчарбакова 17 сакавіка У рамках XX фестывалю "Адраджэнне беларускай капэлы" "Званы старое казкі" Канцэрт-прэзентацыя кнігі перакладаў вершаваных тэкстаў вакальных цыклаў нямецкіх кампазітараў XVIII-XX стагоддзяў вядомага беларускага паэта і перакладчыка Васіля Сёмухі. Найвышэйшая энцыклапедычная адукаванасць і валоданне шматлікімі мовамі дазволілі гэтаму майстру стварыць шматлікія пераклады нямецкай, польскай, латышскай паэзіі і прозы розных эпох і стыляў; дзякуючы яму ў гісторыі нацыянальнай культуры на беларускай мове з'явіліся "Біблія", "Песнь песней Соломонова", "Новы Запавет. Псалтыр", трагедыя І.В. Гётэ "Фаўст" і інш. Упершыню ў гісторыі беларускай музыкі жамчужыны сусветнай камернай класікі – фрагменты вакальных цыклаў Ф. Шуберта, Р. Шумана, Й. Брамса, Р. Вагнера, Г. Малера – прагучаць па-беларуску. У выкананні маладых салістаў тэатра – Алены Золавай і Юрыя Гарадзецкага, Наталлі Акінінай і Алены Бундзелевай, Уладзіміра Громава і Янаша Нялепы, а таксама гасцей канцэрту: Рыгора Палішчука, салісткі музычнага тэатра Лесі Лют. У канцэрце прымае ўдзел акцёр Беларускага радыё Алег Вінярскі. Партыя фартэпіяна – Таццяна Лойша, Таццяна Молакава, Маргарыта Гапонік, Наталля Елісеева. 25 сакавіка "Сіла лёсу" Арыі і дуэты з опер Дж. Вердзі "Дон Карлас", "Атыла", "Сімон Боканегра", "Эрнані", "Сіцылійская вячэрня", "Атэла", "Сіла лёсу" выканаюць: народны артыст Беларусі Сяргей Франкоўскі, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Тамара Глаголева, Ніна Шарубіна і Васіль Кавальчук, заслужаны артыст Расіі Мікалай Маісеенка, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў Таццяна Гаўрылава, Ірэна Журко, Таццяна Кнутовіч, Алена Шведава, Андрэй Валенцій, Дзмітрый Капілаў, Сяргей Лазарэвіч, Міхаіл Пузанаў. Партыя фартэпіяна – заслужаная артыстка Бураціі Жанна Габа. 31 сакавіка "Вясеннія галасы" У праграме – арыі з аперэт І. Штрауса і К. Цэлера, рамансы П. Чайкоўскага і Г. Фарэ, неапалітанскія песні. Выконваюць – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Тамара Глаголева і Віктар Стральчэня, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў Алена Шведава, Наталля Акініна, Алена Бундзелева, Ганна Гур'ева, Таццяна Кнутовіч, Настасся Масквіна, Іна Русіноўская, Алена Сало, Таццяна Ціунова, Ірэна Журко, Алена Сіняўская, Дзіяна Трыфанава, Марына Ліхашэрст, Марына Аксёнцава, Андрэй Марозаў, Аляксандр Жукаў, Васіль Мінгалёў, Янаш Нялепа. Партыя фартэпіяна – Алена Алімпіева. |



