• Галоўная
  • Карта сайта
  • Пошук
  • Кантакты

79-ы тэатральны сезон


Падпіска на навіны







Lэбют ц оперы “Вяселле Фігара” | Друк |
18 лютага ў партыі Керубіна ў оперы “Вяселле Фігара” дэбютуе лаўрэат міжнароднага конкурсу Крыскенція Стасенка.
Крыскенція Стасенка – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас народнай артысткі Беларусі Лідзіі Галушкінай). У опернай студыі акадэміі музыкі падрыхтавала і выканала партыі Кармэн у аднайменнай оперы Ж.Бізэ, Вольгі ў “Яўгене Анегіне” П.Чайкоўскага, Флоры ў “Травіяце” Дж.Вердзі, Графіні і Паліны ў “Пікавай даме” П.Чайкоўскага.

З 2008 года выступае на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У яе рэпертуары: Канчакоўна (“Князь Ігар” А.Барадзіна), Вольга (“Яўген Анегін” П.Чайкоўскага), Лаўра (“Іаланта” П.Чайкоўскага), Бом (“Чароўная музыка” М.Мінкава), Трэццяя дама (“Чарадзейная флейта” В.А.Моцарта) і інш.

Крыскенцыя Стасенка з’яўляецца лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу імя С.Манюшка “Убельская ластаўка” (1999) і лаўрэатам II Незалежнага Міжнароднага конкурсу оперных выканаўцаў (Масква, 2010 год).

18 лютага вядучыя партыі ў оперы "Вяселле Фігара" таксама выканаюць:  лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксандр Краснадубскі (Фігара), лаўрэат міжнароднага конкурсу Ганна Гур'ева (Сюзана), лаўрэат міжнароднага конкурсу Алена Бундзелева (Графіня) заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў (Граф),. Дырыжор - Іван Касцяхін