| II МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ “УЛАДЗІМІР СПІВАКОЎ ЗАПРАШАЕ” | | Друк | |
|
20 красавіка на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё II міжнароднага фестываля “ладзімір Співакоў запрашае”.
20 красавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё II міжнароднага фестиваля «Уладзімір Співакоў запрашае» - грандыёзны оперны гала-канцэрт “Зоркі сусветнай опернай сцэны” з удзелам лепшых салістаў-вакалістаў Еўропы і СНД у суправаджэнні Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР маэстра Уладзіміра Співакова.
У выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў – знакамітага італьянскага тэнара, вучня Лучана Павароцці, саліста оперных тэатраў Рыма, Балон’і і Генуі Івана Магры, вядучай салісткі Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі Ганны Аглатавай (сапрана), беларускага баса Анатоля Сіўко, які выступае на лепшых еўрапейскіх оперных сцэнах, і Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі прагучаць жамчужыны сусветнай музычнай класікі – бессмяротныя арыі і аркестровыя фрагменты з опер В.А. Моцарта, Дж. Вердзі, Ш. Гуно, Ж. Бізэ. 21 красавіка вялікая зала Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь ператворыцца ў старадаўні кінатэатр і перанясе слухачоў у непаўторную атмасферу нямога кіно 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У гэты вечар адбудзецца беларуская прэм’ера ўнікальнага праекта, які з вялікім поспехам прайшоў на сцэнах Расіі (Масква) і Францыі (Кальмар): паказ безсмяротнага фільма “Агні велькага горада” вялікага Чарлі Чапліна. Музыка да кінафільма, напісаная самім Чаплінам, будзе гучаць у выкананні 120 музыкантаў Нацыянальнага Філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам выдатнага Уладзіміра Співакова.
|



