| Білеты ў тэатр | | Друк | |
|
З сакавіка 2011 года мяняецца графік працы кас тэатра, павялічваюцца магчымасці па куплі і браніраванню білетаў.
Цяпер білеты ў Вялікі тэатр Беларусі можна будзе купіць не толькі ў касах тэатра, але і ў месцах продажы кампаніі "Квіткі Бел". Гэта стала магчымым дзякуючы партнёрству тэатра з кампаніяй "Квіткі Бел", якая паспяхова дзейнічае ў Літве ўжо больш за сем гадоў, а з 2008 года – ва Украіне. З сакавіка тэатр пераходзіць на новую электронную цэнтралізаваную сістэму распаўсюджвання білетаў. Цяпер гледачы змогуць набыць білеты ў тэатр праз Інтэрнэт не выходзячы з дому (е-квіток), расплаціўшыся за білет пластыкавай карткай і распячатаўшы яго на звычайным прынтэры. Іншы варыянт пакупкі таксама вельмі зручны. Гледачам прапануецца зайсці ў любую касу кампаніі "Квіткі Бел", сетка якіх пастаянна пашыраецца, выбраць свабодныя месцы на спектакль, які цікавіць, і ў рэжыме рэальнага часу купіць білет, які будзе тут жа распячатаны на спецыяльнай тэрмапаперы. У кожнага білета – свой унікальны штрых-код, які на ўваходзе ў тэатр счытваецца з дапамогай спецыяльнага тэхнічнага аснашчэння – партатыўнага сканера. (Звяртаем увагу, што не варта пакідаць свой білет у месцы, лёгка даступным для іншых людзей: у сітуацыі з двума аднолькавымі білетамі на спектакль пройдзе той, хто яго прад'явіць першым.) Акрамя таго, загадзя забраніраваць білеты ў тэатр можна будзе не толькі на афіцыйным сайце Вялікага тэатра Беларусі www.belarusopera.by, але і на сайце www.kvitki.by, і выкупіць іх у бліжэйшай касе кампаніі "Квіткі Бел". Сёння такія касы ёсць у філіялах "Белкніга", у пунктах прыёму аб'яў газеты "З рук у рукі", у ЦУМе, у філіялах кампаніі "Топ Тур", у к/з "Мінск", у Палацы спорту. Кампанія пастаянна развіваецца, таму месцы продажы будуць павялічвацца і ў хуткім часе білеты можна будзе набыць у касах Мінск-Арэны, у інфаадзелах сеткі гіпермаркетаў "Прастор", у салонах сотавай сувязі "Сувязны". З інфармацыяй аб месцах продажы кампаніі "Квіткі Бел" можна пазнаёміцца на сайце кампаніі www.kvitki.by (даведкі і заказ білетаў па т. 321-00-81, 110, e-mail: kvitki@kvitki.by).
Увага! Гледачы па-ранейшаму змогуць купіць білеты непасрэдна ў касах Вялікага тэатра Беларусі. Зараз тэатральныя касы будуць працаваць без выхадных з 10.00 да 20.00, т. 334-10-41. Даведкі па т/ф 239-28-64, 334-80-74, 334-06-66; e-mail: ticket@belarusopera.by |




